Выступы канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы на чале са старшынёй - мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага Палаца культуры ветэранаў Аленай Рашчынскай. Журы адзначыла вельмі высокі ўзровень удзельнікаў, пры гэтым ўлічваліся і выканальніцкае майстэрства, і эмацыйнасць выканання, і самабытнасць, і ўнікальнасць выкананага твора.
Ад Чэрвенскай раённай ветэранскай арганізацыі ў конкурсе браў удзел самадзейны выканаўца Міхаіл Шчэрбач. З песняй «Майскі вальс» на словы Міхаіла Ясеня, музыка Ігара Лучанка ён заняў другое месца.
Міхаіл узнагароджаны Граматай Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў і каштоўным падарункам.
Іван Ладуцька, старшыня Чэрвеньскага раённага савета ветэранаў

